Ужа
Выгляд
Вёска
Ужа
|
У́жа[1] (трансліт.: Uža, руск.: Ужа) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Гігант», працавалі воўначоска, маслазавод і 3 кузні[2]. Да 5 сакавіка 1939 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсавета[3], да 16 ліпеня 1954 года — у склад Гарнастайлаўскага сельсавета, да 24 мая 1960 года — у склад Грозаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатак XX стагоддзя — 100 двароў, каля 600 жыхароў
- 1926 год — 103 двары, 512 жыхароў
- 1997 год — 99 двароў, 187 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ву́жа (за Ву́жаю)
- ↑ Вужа // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 591. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 5 марта 1939 г. О разукрупнении Грозовского сельсовета, Гресского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 591. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх