Варапаеўская Дача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Варапаеўская Дача — вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у міжрэччы Паловіцы і Галбіцы. Займае плошчу больш за 80 км².

Каля паловы ляснога масіву забалочана. У цэнтральнай частцы Дачы (урочышча Шурыца) пераважаюць змешаныя ялова-бярозавыя лясы. На сушэйшых месцах у паўночнай і заходняй частцы месца елкі займае сасна. Ва ўрочышчы Зайцова, што знаходзіцца каля Варапаева, сустракаюцца асіннікі. У асноўным лясы Варапаеўскай Дачы спелыя, сярэдняя вышыня дрэў 22-24 м, таўшчыня — 25-30 см. Большая частка ляснога масіву раней выкарыстоўвалася як ваенны палігон.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]