Варапаева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Варапаева
Улица в Воропаево.jpg
На вуліцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
2 540 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Паштовы індэкс
211830
Аўтамабільны код
2
Варапаева на карце Беларусі ±
Варапаева (Беларусь)
Варапаева
Варапаева (Віцебская вобласць)
Варапаева

Варапа́ева[2]пасёлак гарадскога тыпу ў Беларусі, Цэнтр сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Паставаў, за 237 км на захад ад Віцебска, за 135 км на поўнач ад Мінска. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глыбокім, Паставамі; чыгуначны вузел на Лынтупы, Друю, Круляўшчыну. Насельніцтва 2 540 чалавек (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Варапаева датуецца 1880 годам, калі яго пазначылі на карце Дзісенскага (у склад якога ўваходзіла паселішча) і Вілейскага паветаў Мінскай губерні. У гэты час тут існаваў фальварак, уладанне графіні Пшаздзецкай. З 1843 Варапаева ўваходзіла ў склад Віленскай губерні. У 1860-я ў фальварку, які здаваўся ў арэнду і ўваходзіў у маёнтак Паставы, працавалі цагельня, вадзяны млын з сукнавальняй і карчма (шынок). У 18961897 праз Варапаева праклалі чыгунку.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Варапаева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У мястэчку меліся лесапільня і цагельня, працавалі вадзяны, паравы і электрычны млыны. Тут адбудавалі знішчаны ў Першую сусветную вайну графскі палац, дзе налічвалася звыш 20 пакояў, у тым ліку зала для танцаў, мелася багатая бібліятэка, калекцыя зброі і музычных інструментаў (па 1939 яна трапіла ў Мінск). У 1923 у Варапаеве адкрылася пачатковая школа імя Ю. Пілсудскага, клуб моладзі. Цягам 19311937 у мясцовай цяпліцы і плодагадавальніку працаваў І. Сікора. У 1934 у мястэчку збудавалі касцёл Св. Міхала, пры якім дзейнічаў Саюз каталіцкай моладзі.

У 1939 Варапаева ўвайшло ў БССР, у Дунілавіцкі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1950 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і зрабілася цэнтрам Дунілавіцкага раёна. 20 студзеня 1960 Варапаева ўвайшло ў склад Глыбоцкага, з 1962 Пастаўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У пасёлку працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы, бальніца, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта і іншыя.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай галін прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква
Палац Пшаздзецкіх

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). С. 334
  3. Woropajewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 958.
  4. Варапаева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 221.
  5. Воропаево // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]