Варварскія праўды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароль франкаў дыктуе народу Салічны закон. Французская мініяцюра XIV ст.

Ва́рварскія пра́ўды (лац.: leges barbarorum — законы варвараў) — запісы звычаёвага права германскіх плямён, складзеныя паміж V і IX стст.

Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах. Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Лацінская назва гэтых помнікаў Lexзакон») з даданнем назвы племя ці народа ў множным ліку роднага склону (напрыклад, Lex Saxonum). На беларускай мове яны, па аналогіі з «Рускай праўдай», называюцца «праўдамі».

Вядомыя «Вестгоцкая» (другая палова V ст.), «Салічная» (канец V ст.), «Бургундская праўда» (пачатак VI ст.), «Рыпуарская» (VIVII стст.), «Баварская» (сярэдзіна VII ст.), «Алеманская» (VIIVIII стст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі «Земляробчы закон» (мяжа VIIVIII стст.) і «Руская праўда».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]