Варненскі заліў
Варненскі заліў | |
---|---|
балг. Варненски залив | |
43°12′ пн. ш. 27°56′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Чорнае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 18 м |
Сярэдняя глыбіня | 10—18 м |
Салёнасць | 17 ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва́рненскі заліў (балг.: Варненски залив) — заліў у Балгарыі, у заходняй частцы Чорнага мора. На беразе заліва размешчаны буйны партовы горад Варны, у гонар якой заліў і атрымаў сваю назву, і аднайменны марскі порт[1].
Варненскі заліў на 3 км удаецца ўглыб сушы, мае шырыню ля ўваходу 7 км і глыбіню 10—18 м; можа цалкам замярзаць у асабліва халодныя зімы. Мае нізінныя заходнія берагі і ўзвышаныя паўночныя і паўднёвыя. Злучаны з Варненскім і Беласлаўскім азёрамі суднаходнымі каналамі[1].
Зноскі
- ↑ а б Варненскі заліў — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3 выданне)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Варненский залив // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Варненскі заліў — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3 выданне)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варненскі заліў