Васток (востраў)
Васток | |
---|---|
англ. Vostok | |
![]() Выгляд звонку | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,24 км² |
Найвышэйшы пункт | 4,6 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
10°06′ пд. ш. 152°23′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Васток (англ.: Vostok) — невялікі каралавы востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 24 га. Ненаселены.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты на 1400 м з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт - усяго 4,6 м. Камяністы пляж ад 20 да 50 м у шырыню. Сталых вадацёкаў няма. Востраў атачае кола каралавага рыфу.
У цэнтральнай частцы зараснікі дрэваў роду Pisonia. Глебы багатыя перагноем.
Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Наяўнасць пацукоў можа сведчыць пра тое, што ў мінулым Васток наведвалі палінезійцы або мікранезійцы, але ніякіх іншых прыкмет іх прысутнасці не знойдзена.
Востраў быў адкрыты ў 1820 г. расійскай экспедыцыяй на чале Ф. Ф. Белінсгаўзена і названы руск.: Восток ("усход"). У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але здабыча так і не пачалася. У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.
На востраве перыядычна праводзяцца даследаванні экалогіі мора.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- VOSTOK ISLAND Архівавана 21 ліпеня 2019.
- Adventures Vostok Island
- Photo Gallery: Southern Line Islands Архівавана 24 мая 2012.