Васюган
Васюган | |
---|---|
руск. Васюган | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1082 км |
Басейн | 61 800 км² |
Расход вады | 327,64 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Васюганскія балоты[d] |
• Месцазнаходжанне | Васюганскія балоты |
• Вышыня | 125[1] м |
• Каардынаты | 55°10′31″ пн. ш. 78°03′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | за 11 км ніжэй пасёлка Каргасок |
• Каардынаты | 59°05′35″ пн. ш. 80°42′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Томская вобласць |
Раён | Каргасоцкі раён |
Код у ДВР | 13010800112115200029649 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васюга́н (руск.: Васюга́н) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Каргасоцкага раёна Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 1082 км. Плошча яго вадазборнага басейна — 61 800 км². Сярэднегадавы сцёк 327,64 м³/c. Аб’ём гадавога сцёку 10,889[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюгання. Рака мае раўнінны характар, басейн Васюгана моцна забалочаны. Вядомая дзякуючы найбуйнейшым у свеце скопішчам балот і распрацаваным радовішчам нафты і газу. У басейне ракі больш за 49 000 азёр[2]. У Об упадае некалькім рукавамі. Вусцем лічыцца больш доўгі левы рукаў за 11 км ніжэй пасёлка Каргасок[1]. Рака суднаходная на адлегласці 886 (593[3]) км ад вусця.
Прытокі: Пыхтыне-Ігай, Елізараўка, Старыца, Гарчак, Кын, Кузыр, Глухая, Храмая, Ягыл-Ях, Кельват, Налімная, Катыльга, Махня, Яршоўка, Мартынаўка, Тунгуска, Кагальтура, Зімняя, Качарма, Чыжапка, Сільга і іншыя рэкі і ручаі[3].
Зноскі
- ↑ а б в Сурков В. В. Васюган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 82. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)