Васілька Брачыславіч
Выгляд
Васілька Брачыславіч | |
---|---|
Смерць | не раней за 1209 |
Бацька | Брачыслаў Васількавіч |
Дзеці | Брачыслаў, Любава Васількаўна[d] і Яраслаў Васілевіч[d] |
Васілька Брачыславіч — ізяслаўскі (заслаўскі), магчыма і стрэжаўскі князь XII стагоддзя.
Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 годам, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, а таксама з віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, полацкім князем Усяславам Васількавічам і лагожскім князем Усяславам Мікулічам, атрадам Літвы і ліваў удзельнічаў у вялікім паходзе на Друцк, які знаходзіўся ў сферы ўплыву смаленскіх князёў, што варагавалі з паўднёварускімі князямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).