Васіль Аляксандравіч Дзямідаў
Васіль Аляксандравіч Дзямідаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1989 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя, РВСП |
Гады службы | 1940—1961 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Васіль Аляксандравіч Дзямідаў (12 красавіка 1921, вёска Чарэя, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 11 чэрвеня 1989, Віцебск) — ваенны лётчык 1-га класа, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. А. Дзямідаў нарадзіўся у вёсцы Чарэя[1]. У 1939 годзе паступіў у Віцебскі аэраклуб, які скончыў у 1940 годзе. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Омскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 1-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай брыгадзе ў Маскоўскай ваеннай акрузе[2]. З сакавіка 1943 г. ваяваў на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Старшы лейтэнант В. Дзямідаў, камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка, да 1 сакавіка 1945 г. зрабіў 226 баявых вылетаў. Удзельнік Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай зімовай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай наступальных аперацый[2].
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 годзе.
Пасля вайны В. А. Дзямідаў працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1956 годзе — Разанскую афіцэрскую школу баявога прымянення. Служыў на пасадах камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі, намесніка камандзіра і камандзіра авіяцыйнага палка. З 1960 г. у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння — камандзір ракетнага палка ў горадзе Умань[2].
З 1961 г. падпалкоўнік В. А. Дзямідаў у запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі у сярэдняй школе № 21, дыспетчарам Віцебскага аэрапорта. З 1980 года В. А. Дзямідаў на пенсіі. Памёр і пахаваны ў Віцебску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыяльная дошка ў Віцебску на доме, дзе жыў В. А. Дзямідаў[2].
Зноскі
- ↑ Герои Советского Союза // Информационный портал города Чашники Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
- ↑ а б в г Васіль Аляксандравіч Дзямідаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзямідаў Васіль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дзямідаў Васіль Аляксандравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 193. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0246-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Аляксандравіч Дзямідаў на сайце «Героі краіны»
- Василий Александрович Демидов Герой Советского Союза, лётчик 10 ОРАП (руск.)
- Демидов Василий Александрович // Интернет-портал Минобороны России (руск.)
- Герои Советского Союза // Информационный портал города Чашники Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Чарэі
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя ў Віцебску
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Падпалкоўнікі СССР
- Лётчыкі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны