Аэрапорт Віцебск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аэрапорт Віцебск
IATA: VTB – ICAO: UMII
Агульныя звесткі
Тып

грамадзянскі

Высата над узроўнем мора 682 фт / 208 м
Каардынаты Каардынаты: 55°07′36″ пн. ш. 30°21′06″ у. д. / 55.126667° пн. ш. 30.351667° у. д. (G) (O) (Я)55°07′36″ пн. ш. 30°21′06″ у. д. / 55.126667° пн. ш. 30.351667° у. д. (G) (O) (Я)
Вэб-сайт http://aerovitebsk.ucoz.ru
Узлётна-пасадачныя палосы
Напрамак Даўжыня Тып
паверхні
фт м
06/24 8550 2606 х 42 бетон

Аэрапорт Віцебск (Усходні) размешчаны ў 10 кіламетрах ад горада Віцебск.

Развіццё авіяцыі ў Віцебску пачалося ў 1932 годзе, калі тут быў пабудаваны аэрадром са штучным пакрыццём. У канцы 1940-х - пачатку 1950-x гадоў аэрадром з ваеннага ператварыўся ў грамадзянскі аэрапорт і заняў значнае месца ў развіцці грамадзянскай авіяцыі Беларусі. З-за хуткага развіцця горада Віцебска і росту жыллёвага будаўніцтва, было прынятае рашэнне вынесці аэрапорт за межы горада. З 1978 года пачаў функцыянаваць «Аэрапорт Віцебск», які знаходзіцца ў 10 км ад горада.

Аэрапорт мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2606 метраў і шырынёй 42 мэтры, здольную прымаць самалёты Ту-154, Іл-76 і класам ніжэй.

У 1996 г. аэрапорце «Віцебск" нададзены статус міжнароднага.

У цяперашні час Аэрапорт «Віцебск» з'яўляецца філіялам Дзяржаўнага Прадпрыемства «Белаэронавигация» і ажыццяўляе авіяцыйную і непрофільную дзейнасць па наступных напрамках:

  • ўнутрырэспубліканскія рэгулярныя авіяперавозкі;
  • чартэрныя ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя пасажырскія і грузавыя авіяперавозкі;
  • абслугоўванне гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар»;
  • выкананне няпрофільных відаў паслуг (захоўванне і перавозка ГЗМ, прадастаўленне аўтатранспарту, мытнае захоўванне і іншае).

Аэрапорт мае прапускную здольнасць да 150 пасажыраў у гадзіну, зала VIP і ўсе неабходныя структуры для пасажыраў, багажу і грузаў.


Шаблон:Віцебск