Васіль Барысавіч Смычок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Барысавіч Смычок
Дата нараджэння 24 снежня 1956(1956-12-24) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера неўрапаталогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Васіль Барысавіч Смычо́к[1] (нар. 24 снежня 1956) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Славута (Хмяльніцкая вобласць Украіны). У 1974 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1980 годзе — лячэбны факультэт Чарнавіцкага медыцынскага інстытута. У 1980—1983 гадах працаваў неўрапатолагам урачэбнай амбулаторыі ў гарадскім пасёлку Нэцішын Славуцкага раёна Хмяльніцкай вобласці. З 1983 года В. Б. Смычок у Мінску. У 1983—1985 гадах працаваў неўрапатолагам у Мінскай гарадской паліклініцы № 29. У 1985—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік акадэмічнай групы пры члене-карэспандэнце Акадэміі медыцынскіх навук СССР М. С. Місюку на кафедры нервовых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Опыт организации профилактики острых нарушений мозгового кровообращения, основанной на прогнозировании, на крупном промышленном предприятии». У 1989—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага інстытута працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Адначасова ў 1998—2005 гадах на пасадзе дацэнта і загадчыка кафедры. У студзені 1999 года прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі. Адначасова В. Б Смычок працуе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі — дацэнт, загадчык кафедры. У 200 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы па тэарэтычнай распрацоўцы і практычнай рэалізацыі этапнай рэабілітацыі хворых і інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь, індывідуальных праграм рэабілітацыі на медыцынскім, медыка-прафесійным, прафесійным і сацыяльным этапах; крытэрыяў адбору на рэабілітацыю, крытэрыяў эфектыўнасці праведзенай рэабілітацыі, нарматываў аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі; тэхналогіі комплекснай рэабілітацыі хворых і інвалідаў з прычыны мазгавога інсульту і чэрапна-мазгавой траўмы; сістэмы прагназавання ўзнікнення мазгавых інсультаў; навукова-абгрунтаваных мерапрыемстваў па зніжэнні працастрат на аснове правядзення эпідэміялагічнага маніторынгу паказчыкаў інваліднасці і часовай непрацаздольнасці ў рэспубліцы ў цэлым і ў асобных рэгіёнах; вывучэнні клінічнай і эпідэміялагічнай характарыстыкі інваліднасці ў Рэспубліцы Беларусь[2].

Сярод публікацый курс лекцый «Асновы рэабілітацыі», вучэбна-метадычнае дапаможнік «Тыпавыя індывідуальныя праграмы рэабілітацыі пры асноўнай інвалідызуючай паталогіі», шэраг метадычных і інструктыўных дакументаў.

Член Рэспубліканскага Міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, навуковы рэдактар штогадовых зборнікаў навуковых прац «Медико-социальная экспертиза и реабилитация». Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вопросы организации и информатизации здравоохранения», «Здравоохранение», «Медицинские новости», «Вестник Всероссийского общества специалистов по медико-социальной экспертизе, реабилитации и реабилитационной индустрии», «Journal for Rehabіlіtatіon, care and socіal cart management іn the Baltіc countrіes»[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]