Васіль Васілевіч Гутнік
Васіль Васілевіч Гутнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1994 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1946 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Васіль Васілевіч Гутнік (10 снежня 1921, Магілёўская вобласць — 5 жніўня 1994, Кемераўская вобласць) — зараджальшчык; наводчык; камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 969-га стралковага палка 273-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту, сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 снежня 1921 года ў вёсцы Каменск Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. З 1933 года жыў у вёсцы Лапаеўск Тагульскага раёна Алтайскага краю, а з 1938 года — у пасёлку Акцябрынка Кісялеўскага раёна Кемераўскай вобласці. Скончыў 4 класа, у 1940 годзе — курсы трактарыстаў. Працаваў у саўгасе.
У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са снежня 1941 года. Змагаўся з ворагам пад горадам Петразаводскам, удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. Баявы шлях закончыў пасля разгрому Браслоўскай групоўкі праціўнікаў.
Зараджальшчык 76-міліметровай гарматы 969-га стралковага палка чырвонаармеец Васіль Гутнік 5 жніўня 1944 года пры фарсіраванні ракі Вісла каля населенага пункта Даротка, размешчанага ў 60-і кіламетрах на паўночны захад ад польскага горада Радамысль, даставіў у лодцы боепрыпасы на левы бераг. 6 жніўня 1944 года, замяніўшы выбыўшага са строю наводчыка, Гутнік В. В. знішчыў кулямёт, перашкаджаў перамяшчэнню савецкага стралковага падраздзялення. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 7 верасня 1944 года чырвонаармеец Гутнік Васіль Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
11 верасня 1944 года пры адбіцці атакі праціўніка ў раёне населенага пункта Валовіце-Кента, які знаходзіцца ў 30-і кіламетрах на поўнач ад польскага горада Сандамір, наводчык 76-міліметровай гарматы 969-га стралковага палка Васіль Гутнік ў складзе разліку падбіў два варожых танка. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 10 лістапада 1944 года Гутнік Васіль Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 969-га стралковага палка сяржант Васіль Гутнік ў баі за пашырэнне плацдарма на левым беразе ракі Одэр разам з байцамі знішчыў два кулямёта, даўшы магчымасць стралковым падраздзяленням выбіць праціўніка з чыгуначнай станцыі. У баях за горад Брэслаў 21—28 лютага 1945 года, прасоўваючыся ў баявых парадках, сяржант Гутнік В. В. вывеў са строю тры кулямёты і да ўзвода варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 21 красавіка 1945 года сяржант Гутнік Васіль Васілевіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 снежня 1963 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант запасу Гутнік Васіль Васілевіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
У 1946 годзе дэмабілізаваны. З 1967 года в. В. Гутнік — старшына ў адстаўцы. Жыў у горадзе Кісялёўску Кемераўскай вобласці. Працаваў праходчыкам ў шахце «Чырвоны Кузбас». Памёр 5 жніўня 1994 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- ордэн Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені;
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2004 года ў краязнаўчым музеі горада Кісялёўска адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная поўнаму кавалеру ордэна Славы В. В. Гутніку, дзе прадстаўлены гістарычныя матэрыялы, дакументы, фатаграфіі і шматлікія ўзнагароды, якія на працягу двух гадоў збіралі хлопцы пошукавай групы, якія займаюцца навукова-даследчай працай пры Цэнтральным доме творчасці Кісялёўска[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Васіль Васілевіч Гутнік на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гу́тнік Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 550. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гу́тнік Васіль Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп и ипр. Минск, 1984.
- Фронтовики, наденьте ордена. Кемерово, 1970.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Василий Васильевич Гутник на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Кемераўскай вобласці
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Механізатары
- Шахцёры