Перайсці да зместу

Васіль Георгіевіч Сярогін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Георгіевіч Сярогін
Василий Георгиевич Серёгин
Мянушка «Капітан Таццяна»[1]
Дата нараджэння 12 сакавіка 1915(1915-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1996(1996-08-10) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19391958
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна,
Вайна ў Карэі
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра НеўскагаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай ЗоркіМедаль «За баявыя заслугі»Медаль «За абарону Масквы»Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Французская рэспубліка

Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна

Васіль Георгіевіч Сярогін (19151996) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948).

Васіль Сярогін нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў вёсцы Ломінцава[2] (цяпер — Шчокінскі раён Тульскай вобласці).

Скончыў дзесяць класаў школы, школу фабрычна-заводскага вучнёўства, аэраклуб і Ульянаўскую школу лётчыкаў-інструктараў Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго працаваў пілотам-інструктарам у Кіраўскім аэраклубе. У 1939 годзе Сярогін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[3].

Адразу пасля нападу фашыстаў на СССР Васіль падаў рапарт з просьбай адправіць яго на фронт. Праз усяго некалькі дзён у складзе 168-га знішчальнага авіяпалка ён ужо змагаўся з вопытнымі нямецкімі асамі ў небе над Адэсай[4][5].

В. Г. Сярогін прайшоў шлях ад лётчыка да камандзіра эскадрыллі 18-га гвардзейскага Віцебскага двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені знішчальнага авіяцыйнага палка. Да красавіка 1945 года маёр Васіль Сярогін быў штурманам 303-й знішчальнай авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 332 баявых выляты прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1948 года маёр Васіль Сярогін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 8306[3].

Пасля заканчэння вайны Сярогін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1958 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Гомелі. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Памёр 10 жніўня 1996 года, пахаваны ў Гомелі[3].

Ганаровы грамадзянін Парыжа. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, шасцю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў і замежных узнагарод[3], у тым ліку ордэнам Ганаровага легіёна, які яму ў Парыжы, у 1961 годзе ўручыў Прэзідэнт Французскай рэспублікі Шарль дэ Голь[6]

  • У гонар Сярогіна названая школа ў яго родным сяле.
  • У 2015 годзе на падставе рашэння тапанімічнай камісіі Гомельскага гарвыканкама 4-я Праектаваная вуліца ў 59-м мікрараёне (Шведская Горка) у Гомелі атрымала імя Васіля Сярогіна[7].
  • Стэла ў гонар В. Г. Сярогіна ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
  • У гонар 100-годдзя з дня нараджэння В. Г. Сярогіна ветэранская арганізацыя палка, у якім ён ваяваў, выпусціла памятную медаль «Капітан Таццяна».

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. 100 000 экз. ISBN 5-203-00536-2.
  • Захаров Г. Н. Я — истребитель. — М.: Воениздат, 1985.