18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк
Краіна
Тып воінскае фарміраванне
Знакі адрознення

18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны, ордэна Суворава і французскага крыжа ордэна Ганаровага Легіёна полк «Нармандыя—Нёман» (18-я гв. зап) — воінская часць ВПС СССР, якая брала ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ў Карэйскай вайне. У наступным падраздзяленне існавала ў складзе Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Найменні[правіць | правіць зыходнік]

  • 6-ы знішчальны авіяцыйны полк;
  • 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк;
  • 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Чырванасцяжны полк;
  • 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Віцебскі Чырванасцяжны полк;
  • 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Віцебскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк;
  • 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава полк;
  • 18-ы гвардзейскі авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў;
  • 18-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава полк;
  • 18-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава полк «Нармандыя—Нёман» (09.05.1995 г.);
  • 18-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава і французскага крыжа ордэна Ганаровага Легіёна полк «Нармандыя—Нёман» (14.02.2006 г.);
  • 6983-я гвардзейская авіяцыйная база першага разраду (в/ч 62231);
  • 18-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 28 лютага па 15 мая 1942 года 6-ы знішчальны авіяцыйны полк знаходзіўся ў 5-й запасной авіябрыгадзе Сібірскай ваеннай акругі (г . Новасібірск), дзе асвоіў знішчальнікі Як-7б і Як-1. За ўзорнае выкананне баявых задач і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм загадам НКА СССР № 70 ад 07.03.1942 года ён ператвораны ў 18-ы гвардзейскі.

1 чэрвеня 1942 года полк прыбыў у ВПС Маскоўскай ваеннай акругі на аэрадром Раменскае і паступіў у распараджэнне 2-й рэзервовай авіяцыйнай брыгады СВГК. Знаходзіўся ў складзе 234-й знішчальнай авіядывізіі 1-й паветранай арміі Заходняга фронту, потым у рэзерве 1-й ПА як частка 234-й знішчальнай авіядывізіі. 22 лютага 1943 года далучаны да 303-й знішчальнай авіядывізіі 1-й паветранай арміі Заходняга фронту.

З красавіка 1943 года ў склад падраздзялення ўвайшла эскадрылля з французскіх лётчыкаў, накіраваных Нацыянальным вызваленчым камітэтам «Змагарная Францыя»[1]. Па прапановах байцоў новай вайсковай часці было прысвоена найменне «Нармандыя», у гонар французскай правінцыі, найбольш пацярпелай ад нямецкай акупацыі. Пасля Беларускай аперацыі (1944) палку было прысвоена ганаровае найменне «Нёманскі», і з тых часоў ён стаў называцца «Нармандыя—Нёман»[2].

З 27 жніўня 1944 года полк знаходзіўся ў складзе 303-й зад 1-й ПА 3-га Беларускага фронту на самалётах Як-3.

У верасні 1948 года ў складзе 303-й зад перададзены з ВПС у войскі СПА і перабазаваны з 1-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі ў Маскоўскую акругу СПА. У перыяд са снежня 1948 года па ліпень 1949 года перавучыўся на рэактыўныя знішчальнікі МіГ-9. У сакавіку 1950 года полк асвоіў самалёты МіГ-15. У чэрвені 1950 года разам са 303-й зад перададзены Далёкаўсходняй ваеннай акрузе.

З 8 мая 1951 года па 24 лютага 1952 года полк браў удзел у Карэйскай вайне.

У 1982 годзе ператвораны ў знішчальна-бамбардзіровачны авіяцыйны полк у складзе 303-й авіядывізіі. У сакавіку 1993 года ператвораны ў штурмавы авіяцыйны полк у складзе 303-й арміі. 9 мая 1995 года прысвоена ганаровае найменне «Нармандыя—Нёман». У 1998 годзе полк стаў асобным пасля расфарміравання 303-й зад. 11 лістапада 2009 года ў сувязі з рэформай Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі полк быў расфармаваны. Аднак 1 снежня 2013 года ён адноўлены.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • маёр Сяргей Іванавіч Чортаў (07.03.1942 — 28.11.1942).
  • маёр, падпалкоўнік Анатоль Емяльянавіч Голубаў (28.11.1942 — 17.01.1945).
  • маёр, падпалкоўнік Сямён Аляксеевіч Сібірын (17.01.1945 — 05.11.1947).
  • палкоўнік Якубоўскі (1988—1995)
  • палкоўнік Анатоль Андрэевіч Фяцісаў (1995—2020)
  • палкоўнік Сяргей Легаеў (2020)[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бюллетень рассекреченных документов федеральных государственных архивов на отраслевом портале «Архивы России» (действует под патронатом Росархива). Выпуск 5. 1942 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2018. Праверана 23 лютага 2019.
  2. М. М. Козлов. Великая Отечественная война. 1941—1945. Энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1985.
  3. Полковая чаша для «Грачей» | Контингент. kontingent.dev.aisapr.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Б. Рычило, М. Морозов. Гвардейские авиационные дивизии, корпуса, эскадрильи 1941-45 гг // Мир авиации : Авиационно-исторический журнал, техническое обозрение.. — М., 2003. — Вып. 32, № 3. — С. 25—28. Архивировано 5 марта 2016 года.
  • Б. Рычило, М. Морозов. Гвардейские авиационные дивизии, корпуса, эскадрильи 1941-45 гг // Мир авиации : Авиационно-исторический журнал, техническое обозрение.. — М., 2003. — Вып. 31, № 2. — С. 25—31. Архивировано 22 апреля 2016 года.
  • Коллектив авторов. Перечень № 12 авиационных полков Военно-воздушных сил Красной армии, входивших в состав Действующей армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. / Покровский. — Министерство обороны СССР. Военно-научное управление Генерального Штаба. — Москва: Воениздат, 1960. — Т. Приложение к директиве Генерального штаба от 18 января 1960 г. № 170023. — 96 с.
  • Анохин В.А. Быков М.Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — Москва: Яуза-пресс, 2014. — С. 51—55. — 944 с. — ISBN 978-5-9955-0707-9.