Васіль Сямёнавіч Гігевіч
Васіль Сямёнавіч Гігевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Жанр | фантастыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Васіль Сямёнавіч Гігевіч (3 студзеня 1947, в. Жыцькава, Барысаўскі раён Мінскай вобласці) — беларускі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1969 скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 — карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-77 г. — інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 — у часопісе «Маладосць», з 1988 — загадчык аддзела прозы часопіса. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1977.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990), раманаў «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). У 2011 годзе ў часопісе «Полымя» выйшла аповесць «Страчанае шчасце».
Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагуленая форма мастацкага асэнсавання жыцця.[1] Аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Зноскі
- ↑ БЭ, Т. 5. С. 218.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- старонка Васіля Гігевіча Архівавана 17 мая 2014. на сайце Барысаўскага дзяржаўнага каледжа
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі-фантасты Беларусі