Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў
Дата нараджэння 27 мая 1937(1937-05-27) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліяграфазнаўства, бібліятэказнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «Ветэран працы» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў (27 мая 1937, Бярозаўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — савецкі і беларускі бібліёграф, бібліёграфазнавец, бібліятэчны дзеяч, доктар педагагічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 мая 1937 года ў вёсцы Бярозаўка Слаўгарадскага раёна. У 1957 годзе паступіў на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў у 1962 годзе. Адміністрацыя, убачыўшы здольнасці дыпламаванага спецыяліста, пакінула яго ў сябе і ён застаўся на тым жа самым факультэце, але ўжо ў якасці выкладчыка, неўзабаве стаў дэканам гэтага факультэта аж да 1975 года. У 1975 годзе быў прыняты на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і працуе там да гэтага часу.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі, тэорыі і методыцы бібліяграфіі, а таксама профільным падрыхтоўкам бібліятэкараў і бібліёграфаў і інфармацыйнай культуры асобы. Аўтар звыш 200 навуковых работ.

З’яўляўся першапраходцам па даследаванні гісторыі беларускай бібліяграфіі.

Членства ў таварыствах[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992—1994 — Арганізатар і прэзідэнт Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]