Васіль Іванавіч Качалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Качалаў)
Васіль Качалаў
Імя пры нараджэнні Васіль Іванавіч Шверубовіч
Дата нараджэння 30 студзеня (11 лютага) 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1948(1948-09-30)[3][2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ніна Мікалаеўна Літоўцава[d]
Дзеці Вадзім Васілевіч Шверубовіч[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Маскоўскі Мастацкі тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1937 Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1935
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1936 Народны артыст РСФСР— 1927 Заслужаны артыст РСФСР — 1924 Сталінская прэмія — 1943
IMDb ID 0434148
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Іванавіч Качалаў (сапраўднае прозвішча — Шверубовіч, 30.1(11.2).1875, Вільня — 30 верасня 1948, Масква) — савецкі акцёр, народны артыст СССР (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 студзеня (11 лютага) 1875 года ў Вільні ў сям’і святара. Па паходжанні беларус.

Студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта займаўся ў тэатральным гуртку. Працаваў у Тэатры А. С. Суворына (Пецярбург, 1896-97), Таварыстве М. М. Барадая (Казань, Саратаў, 1897—1900). З 1900 — у трупе Маскоўскага Мастацкага тэатра. Качалаў валодаў выключнай артыстычнасцю, велізарным сцэнічным абаяннем, рэдкім па музычнасці голасам.

Качалаў выступаў на эстрадзе з выкананнем вершаў і прозы, а таксама літаратурна-музычных і драматычных кампазіцый (аўтарам якіх быў ён сам), граючы часам сцэны з удзелам некалькіх персанажаў — з «Юлія Цэзара», «Гамлета» Шэкспіра, «На дне» Горкага і інш.

Памёр 30 верасня 1948 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Качалов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в People of Modernity Base Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. Качалов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]