Васіль Паўлавіч Энгельгарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Паўлавіч Энгельгарт
Дата нараджэння 17 (29) ліпеня 1828
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1915(1915-05-06) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Pavel Vasilyevich Engelhardt[d]
Маці baroness Sofia Engelhardt[d][1]
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Паўлавіч Энгельгарт (1828, в. Кустовічы, Гродзенская губерня -1915) — астраном і мецэнат, доктар астраноміі, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1890).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са знакамітага шляхецкага роду Энгельгартаў.

Закончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства. У 1872—1879 гадах пабудаваў каля Дрэздэна (Германія) астранамічную абсерваторыю, якая лічылася адной з лепшых у Еўропе па абсталяванні, прыладах і памерах (будынак знішчаны ў 1945 годзе падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна амерыканскай авіяцыяй).

Праводзіў сістэматычныя астранамічныя назіранні камет, малых планет і падвоеных зорак, туманнасцяў і зоркавых скопішчаў. Склаў каталог звыш 600 туманнасцяў. Сумесна з астраномам З. І. Дубягам выканаў даследаванні арбіты і руху планеты Дыяны.

Яго працы друкаваліся ў вядучых тагачасных астранамічных часопісах і з вялікаю цікавасцю разглядаліся навуковай грамадскасцю. У 1886—1895 гадах на ўласныя сродкі выдаў матэрыялы сваіх амаль 20-гадовых астранамічных даследаванняў («Назіранні», т. 1-3, 1886, 1890, 1895).

У снежні 1889 года быў удастоены звання «Ганаровы доктар Казанскага ўніверсітэта». Уручэнне дыплома адбылося ў Дрэздэне.

1 снежня 1890 годабыў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук па разраду матэматычных навук фізіка-матэматычнага аддзялення.

У 1897 годзе ён перадаў Казанскаму ўніверсітэту інструменты, абсталяванне астранамічнай абсерваторыі і навуковую бібліятэку, што дазволіла пабудаваць у 1899 годзе каля Казані новую абсерваторыю. Прымаў актыўны ўдзел у яе будаўніцтве. У 1903 годзе Казанскай абсерваторыі было афіцыйна нададзена імя В. П. Энгельгарта.

Энгельгарт меў выдатныя музычныя здольнасці, быў піяністам і арганістам высокага класу. Ён быў добра знаёмы з М. І. Глінкам, М. А. Балакіравым, А. С. Даргамыжскім, В. В. Стасавым, прымаў удзел у іх хатніх музычных канцэртах. Вядомы як шчыры прыхільнік і прапагандыст музыкі М. І. Глінкі. Ён перадаў у Публічную бібліятэку Пецярбурга сабраную і захаваную ім аўтаграфічную калекцыю твораў кампазітара, у тым ліку партытуру оперы «Іван Сусанін».

Ва ўзросце 70 гадоў захапіўся вайсковай гісторыяй Расійскай імперыі, дасканала вывучыў матэрыялы знакамітага швейцарскага паходу А. В. Суворава, прайшоў па мясцінах, звязаных з імем палкаводца. На ўласныя грошы ўстанавіў помнікі і мемарыяльныя дошкі на шляху паходу праз Альпы. Збіраў калекцыю прыватных рэчаў Суворава, дакументаў. Матэрыялы, якія атрымалі назву «Сувораўскі зборнік», — ядры, зброя, знойдзеныя на месцах баёў, медалі, гравіраваныя партрэты паплечнікаў і ворагаў Суворава, мэбля з месцаў, дзе рабіў прыпынкі палкаводзец, узоры альпійскіх мінералаў, фотаздымкі тых мясцін (13 скрыняў агульнай вагой 955 кг) — былі перададзены ў 1902 годзе В. Энгельгартам у Сувораўскі музей у Пецярбургу (цяпер Дзяржаўны мемарыяльны музей А. В. Суворава) і сталі адной з трох вялікіх калекцый музея.

Памёр 6 мая 1915 года і быў пахаваны ў нямецкім горадзе Дрэздэне на могілках Святой Тройцы (Trinitatisfriedhof).

У 1980—1990 гадах упершыню ў астранамічных колах было ўзнята пытанне пра перапахаванне В. П. Энгельгарта. Цырымоніі перапахавання і закладка каменя пад будучы помнік заснавальнікам Астранамічнай абсерваторыі Казанскага ўніверсітэта В. П. Энгельгарту і Д. І. Дубягі былі прымеркаваны да дня заснавання абсерваторыі і да 210-годдзя Казанскага ўніверсітэта (2014).

У 1970 годзе рашэннем XIV з’езду Міжнароднага астранамічнага саюза імя В. П. Энгельгарта было прысвоена кратару на Луне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гапоненка, В. А. Энгельгарт Васіль Паўлавіч / В. А. Гапоненка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 123.
  • Энгельгарт Васіль Паўлавіч // 250 асоб з Беларусi у дыялогах культур : даведачнае выданне / рэд.: Т. Л. Пiсарэнка, Л. У. Языковіч. — Мінск, 2008. — С. 105, 106.
  • Астраном, мецэнат, доктар астраноміі Казанскага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН В. Энгельгардт нарадзіўся ў в. Кустовічы Кобрынскага раёна.
  • Энгельгарт Васілій Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 154—156.
  • 120 гадоў з дня нараджэння В. П. Энгельгарта (1898) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 76.
  • Белов, Д. Судьбы переплелись в Кустовичах / по информации историко-краеведческого музея Октябрьского детского сада — средней школы подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. — 2020. — 2 верасня (№ 68). — С. 6.
  • Биографии древнего род баронов Энгельгардтов и великого украинского поэта Тараса Шевченко тесно связаны с деревней Кустовичи Кобринского района.
  • Дорошкевич, Н. КФУ исполнил последнюю волю Василия Павловича Энгельгардта [Электронный ресурс] / Наталья Дорошкевич // Казанский федеральный университет. — Режим доступа: http://kpfu.ru/ Архівавана 14 лістапада 2022. news/perezahoronenie-engelgardta-94473.html. — Дата доступа: 19.04.2017.
  • Церемония перезахоронения основателя Астрономической обсерватории Василия Павловича Энгельгардта [Электронный ресурс] // Казанский федеральный университет. — Режим доступа: http://kpfu.ru/ceremoniya-perezahoroneniya-engelgardta.html Архівавана 13 лістапада 2022.. - Дата доступа: 19.04.2017.