Перайсці да зместу

Міхаіл Міхайлавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч
Нараджэнне не пазней за 1315
Смерць не раней за 1330
Род Друцкія
Бацька Міхаіл Данілавіч[1]
Жонка Сафія[d]
Дзеці Васіль Міхайлавіч[2] і Дзмітрый Друцкі[2]

Міхаіл Міхайлавіч, свецкае імя не вядома (да 1315 — пасля 1330) — князь друцкі.

Сын друцкага князя Міхаіла Данілавіча. Згаданы ў 1330 годзе як «князь Міхаіл Друцкі» ў запісках кіеўскага мітрапаліта Феагноста, якому падарыў сярэбраны каўкій (царкоўную пасудзіну)[3].[4] У канцы XV ст. запісаны ў памяннік Кіева-Пячэрскай лаўры як родзіч кіеўскага ваяводы князя Дзмітрыя Пуцяціча, спіс пачынаецца з «князя Данила Дрюцкого, князя Михаила, князя Михаила, князя Димитриа, князя Симеона, князя Иоанна…»[5], у пераліку няма ні братоў бацькі Дзмітрыя Пуцяціча, ні братоў яго дзеда, відавочна, пададзена толькі простая лінія продкаў князя па мячы[4][6].

У рэчышчы гіпотэзы паходжання друцкіх князёў з Гедзімінавічаў, Аляксандр Белы выказаў думку тоеснасці князя Міхаіла Друцкага з 1330 года і князя Міхаіла Нарымонтавіча. Аднак, Юзаф Вольф у свой час вывеў асобу Міхаіла Нарымонтавіча толькі з імя па бацьку пінскага князя Васіля Нарымонтавіча ў дакуменце 2-й паловы XVI ст. з «выпісам» ранейшай фундацыйнай граматы царквы Раства Божай Маці ў Куранцы — «пана Василия Михаловича Нарымунта, князя пинского, пана мстиславского, подъ литомъ нароженья Сына Божого тысеча триста петьдесятъ пятого, индикта девятого», — а з крыніц Міхаіл Нарымонтавіч не вядомы. Да «выпісу» шэраг крыніцазнаўчых пытанняў быў яшчэ ў Яна Тэнгоўскага, які лічыў яго фальсіфікатам, а на думку Аляксандра Грушы фундацыйная грамата калі не фальсіфікат, то змешвае звесткі некалькіх ранейшых дакументаў і імёны некалькіх фундатараў у адно. На думку Тэнгоўскага і Грушы, асоба пінскага Міхаіла Нарымонтавіча ўяўная. Да таго ж, як заўважыў Андрэй Кузьмін, імя па бацьку князя Міхаіла Друцкага, згаданага ў 1330 годзе, напэўна, было Міхайлавіч або меней імаверна Данілавіч, тым часам як Нарымонт у хрышчэнні быў Глебам.

Меў прынамсі двух сыноў — Васіля і Дзмітрыя.[4]

Зноскі

  1. Кузьмин А. В. Опыт ком­мен­та­рия к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII — нача­ла XV в. (окон­ча­ние) // Древняя Русь. Вопросы медиевистикиИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 54. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
  2. а б Кузьмин А. В. Опыт ком­мен­та­рия к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII — нача­ла XV в. (окон­ча­ние) // Древняя Русь. Вопросы медиевистикиИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 56. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
  3. Приселков М. Д., Фасмер М. Р. Отрывки В. Н. Бенешевича по истории русской церкви XIV века // Известия Отделения русского языка и словесности императорской Академии Наук. 1916. Т. 21. Кн. 1. — С. 58.
  4. а б в Кузьмин 2007, с. 54.
  5. ДПКПЛ 1892, с. 31.
  6. Варонін 2002.
  • Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — 2002. — Т. 9. — № 1-2 (16-17).
  • Древний помянник Киево-Печерской лавры (конца XV и начала XVI ст.). — Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. — 1892. — Т. 6.
  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.