Унецкі раён
| Унецкі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Унечский район | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Унеча | ||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва | 45 200 | ||||
| Плошча | 1 130 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48351 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Унецкі раён (руск.: Унечский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Унеча.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Унецкі раён.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Бярэзінскае сельскае паселішча
- Высоцкае сельскае паселішча
- Івайцёнскае сельскае паселішча
- Красновіцкае сельскае паселішча
- Найтапавіцкае сельскае паселішча
- Паўлаўскае сельскае паселішча
- Старагутнянскае сельскае паселішча
- Старасельскае сельскае паселішча
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідары — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрын). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Орша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Высокае
- Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Лышчычы
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
- Царква Усіх Святых у в. Расуха
- Царква Св. Мікалая ў в. Семешкава
- Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубенне
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Талкачоў (нар. 1953) — беларускі палітык.
- Валерый Мікалаевіч Чарапіца (нар. 1953) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (1991).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унецкі раён- Унецкі раён на Radzima.org