Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў
| Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Галіна Жураўкова | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Кулічкоў | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юрый Кулакоўскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Васіль Віцюноў | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Ціток | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1952 |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў (нар. 1952, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1972 па 1979 гг. працаваў машыністам халадзільнай устаноўкі на Шклоўскім маслазаводзе. У 1978 г. скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1979 па 1990 гг. — інструктар, загадчык аргаддзелам Шклоўскага райкама КПБ. У 1990—1994 гг. — намстаршыні Шклоўскага райвыканкама, начальнік Упраўлення эканомікі і прагнозу[1].
У 1994—1999 гг. — старшыня Шклоўскага райвыканкама. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці эканаміст[1]. Паводле мясцовых жыхароў, усяляк імкнуўся не дэманстраваць сваё службовае становішча[1].
З ліпеня 1999[2] па 2004 гг. быў старшынёй інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Магілёўскай вобласці. 3 сакавіка 2004 г. Указам Прэзідэнта № 126 прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага[1]. З 2005 года Памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Магілёўскай вобласці.
26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[3].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх сыноў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2014)[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д [1](недаступная спасылка)
- ↑ НА СТРАЖЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЙ БЕЗОПАСНОСТИ. ИНТЕРВЬЮ НАЧАЛЬНИКА ИНСПЕКЦИИ КОЖЕМЯКО И. И. 08.07.2015 Архівавана 27 сакавіка 2019.
- ↑ Рабочая паездка ў Магілёўскую вобласць 26 сакавіка 2019 года
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ Кобяков, Вакульчик, Жадобин и Шуневич получили орден «Отечества», Ермошина — орден Почета Архівавана 27 сакавіка 2019.
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання