Васіль Уладзіміравіч Люцікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Уладзіміравіч Люцікаў
Нараджэнне 22 ліпеня 1957(1957-07-22) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Месца працы
Узнагароды

Васіль Уладзіміравіч Люцікаў (нар. 22 чэрвеня 1957, Слуцк Мінскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачаў вучнем токара на Слуцкім аўтарамонтным заводзе. Працаваў урачом-інтэрнам-хірургам Барысаўскай гарадской бальніцы, урачом-хірургам Жодзінскай гарадской бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Жодзінскага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання. Быў галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя «Дудзінка». Займаў пасаду намесніка начальніка па лячэбна-прафілактычнай рабоце — галоўнага ўрача ўпраўлення спартыўна-аздараўленчай і лячэбна-прафілактычнай работы рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускі аўтамабільны завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі