Васіль Цімафеевіч Рагуля
Васіль Цімафеевіч Рагуля | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 ліпеня 1879 |
||||||
Смерць |
16 чэрвеня 1955 (75 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | публіцыст, пісьменнік |
Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 (28) чэрвеня 1879, в. Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900). Настаўнічаў у Мінскім павеце, у Смаргоні і ў Мінску. Арыштаваны ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. У 1917 уступіў у Расійскую дэмакратычную партыю. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса (1917) у Мінску. У 1918 выкладаў у навучальных установах Мінска.
Падчас польскай акупацыі ўваходзіў у Расійскую аб'яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. З лета 1920 у Чырвонай Арміі; у красавіку 1921 пакінуў яе і вярнуўся ў родную вёску. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюза. У снежні 1925 быў членам ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам, але хутка пазбаўлены парламенцкага імунітэту і зняволены на 2 гады. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску.
З верасня 1939 настаўнічаў у мясцовай школе. Арыштаваны 20 чэрвеня 1941. З пачаткам вайны збег з-пад арышту. Быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага раёна. З 1944 у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 пераехаў у ЗША. Аўтар успамінаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Прамовы паслоў Беларускага пасольскага клубу. Вільня, 1926;
- Успаміны. Нью Ёрк, 1957.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Ляхоўскі У. В., Міхнюк У. М. Рагуля Васіль Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 202. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гардзіенка А. Лісты Васіля Рагулі да Юркі Віцьбіча // ARCHE № 2(22)-2002 — Эл.рэсурс arche.bymedia.net
- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Члены Беларускага сялянскага саюза
- Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
- Асобы
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Палітыкі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты XX стагоддзя
- Члены Беларускага пасольскага клуба
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса