Васілёк раскідзісты
| Васілёк раскідзісты | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Centaurea diffusa Lam., 1785 | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Васілёк раскідзісты[1] (Centaurea diffusa) — від кветкавых травяністых лугавых раслін роду Васілёк (Centaurea) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая расліна, шаравата-зялёная, шурпатая, больш-менш павуціністая. Сцёблы вышынёй 15—20 см, прамастаячыя, да аснавання разгалінаваныя. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісце чарашковае, двойчы пёрыстарассечанае, на вузкалінейныя, суцэльныя, завостраныя долі. Верхнія лісці сядзячыя, суцэльныя. Кошыкі адзінкавыя, на канцах шматлікіх галінак рознай даўжыні, утвараюць разгалістыя, мяцёлкавыя суквецці. Кветкі ад бледна-ружовых да бялёсых або белых. Плады — сямянкі, бураватыя са злёгку прыкметным чубком або без яго. Цвіце ў ліпені—верасні. Плады спеюць у жніўні—кастрычніку.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расце на стэпавых участках, камяністых схілах, прыморскіх пясках. Пустазелле.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Галарктычны стэпавы від. Сустракаецца ва Украіне ва ўсіх раёнах, акрамя паўночных, у Беларусі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Добры меданос. Вельмі засухаўстойлівая расліна. Чым гарачэй і сушэй лета, тым больш нектаравыдзяленне. Мёд светлы, празрысты, з тонкім водарам, але гаркаваты на смак у першыя два—тры тыдні.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Навукова думка, 1983. (руск.)
- Centaurea L. — Василек // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 280, 308—310. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василёк раскидистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Centaurea diffusa Lam. (Василек раскидистый) // ИАС «ООПТ России»

