Вахтанг Кікабідзэ
Вахтанг Кікабідзэ | |
---|---|
груз. ვახტანგ კიკაბიძე | |
Імя пры нараджэнні | груз. ვახტანგ კიკაბიძე |
Род дзейнасці | комік, спявак, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, акцёр, палітык |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 2023[1][2] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | buba.diaspora.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вахтанг Кікабідзэ (груз. ვახტანგ კიკაბიძე; нар. 19 ліпеня 1938, Тбілісі — 15 студзеня 2023) — грузінскі і савецкі эстрадны спявак, акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, аўтар песень.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вахтанг Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар’еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данеліі. Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.
У 1978 годзе ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1980 годзе Вахтангу Кікабідзэ было прысвоена званне народнага артыста Грузіі.
Ён адмовіўся ад расійскага Ордэна Дружбы ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года[3][4]. Акрамя таго, Кікабідзэ адмяніў свае юбілейныя канцэрты ў Маскве, заявіўшы, што ён паважае рускі народ, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі супраць Грузіі — не можа прымаць узнагароды і выступаць з канцэртамі. З тых часоў ён не наведваў Расію[5].
5 снежня 2019 года ў Мінску, на «Алеі сяброў», адкрылі помнік Валіко Місандары, герою фільма «Міміно». Помнік адкрыў Вахтанг Кікабідзэ[6][7].
З 2020 года ён быў дэпутатам парламента Грузіі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акцёрскія працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1966 — Сустрэча ў гарах — Гія
- 1968 — Серэнада
- 1969 — Не бядуй! — Бенжамен Глонці
- 1971 — Хатабала
- 1972 — Я, следчы — Георгій Мікеладзэ
- 1973 — Зусім прапалы — Герцаг
- 1974 — Мелодыі Верийского квартала — рамізнік Паўле
- 1976 — Зніклая экспедыцыя — камісар
- 1977 — Камень чыстай вады
- 1977 — Псеўданім: Лукач — Дуруці
- 1978 — Міміно — Валянцін Канстанцінавіч Мізандары, Міміно
- 1980 — Дзюма на Каўказе — Аркапос
- 1981 — Будзь здаровы, дарагі
- 1984 — ТАСС упаўнаважаны заявіць — Джон Глэб
- 1984 — Вольга і Канстанцін — Кастусь Гагуадзэ
- 1985 — Раніца без адзнак — Джон Глэб
- 1985 — Мужчыны і ўсе астатнія
- 1994 — Весяленькая паездка
- 2000 — Фартуна — капітан Фама Арчылавіч
- 2008 — Каралева — Дадыяні Іраклій Надаравіч
Зноскі
- ↑ Умер Вахтанг Кикабидзе // Газета.Ru — 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Скончался Вахтанг Кикабидзе // Известия — 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Вахтанг Кікабідзэ расейцам: «Вы меня не предали — разочаровали». «Наша Ніва»
- ↑ «Вялікі грэх узяў на душу Уладзімір Пуцін»: Вахтанг Кікабідзэ пра вайну Крамля з Украінай. Архівавана 2 снежня 2020. «Белсат»
- ↑ Вахтанг Кікабідзэ: Расеі патрэбная «сьвежая кроў». Радыё Свабода,27 ліпень 2019
- ↑ Вахтанг Кікабідзэ: Музыка «Песняроў» у мяне дома ёсць, я іх слухаю. «Хартыя’97»
- ↑ «Сяброўства падаўжае жыццё». Вахтанг Кікабідзэ адкрыў скульптуру ў Мінску. «Здаровыя людзі»
- Асобы
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)
- Народныя артысты Грузінскай ССР
- Заслужаныя артысты Грузінскай ССР
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Заслужаныя артысты Украіны
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Грузіі
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Расіі
- Акцёры СССР
- Акцёры Грузіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Грузіі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Грузіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя