Векавое дрэва дуб 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Векавое дрэва дуб 2
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, г. Магілёў, Магілёўскай вобласці

Векавое дрэва дуб 2 — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў горадзе Магілёве Магілёўскай вобласці Беларусі. Расце паміж дамамі № 24 і 26 па вул. Мянжынскага[1].

Помнік прыроды прадстаўлены дубам чарэшчатым (Quercus robur L.). Высокаўзроставыя дубы (асабліва лімітавых класаў узросту) уяўляюць сабой старое пакаленне дрэвастояў, якое захавалася ў старадаўніх парках ці ад першабытных лясоў, і нясе ў сабе зрэз шматвяковай гісторыі. У наш час на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца асобнымі экземплярамі[1].

Узрост дрэва каля 300 гадоў. Дыяметр ствала на вышыні 1,3 м — 138 см. Агульная вышыня — 26  м, вышыня да першага жывога сучка — 2,2 м, вышыня максімальнай шырыні кроны — 19 м. Радыус кроны ад 8 да 13,3 м[1].

Агульны стан дрэва характарызуецца як здаровы з прыкметамі паслаблення. Крона ажурная, назіраецца ўсыханне асобных галін другога парадку, адзначаны сярэдняя ступень пашкоджанасці лісця насякомымі-шкоднікамі, у тым ліку галаўтваральнікамі, і заражанасць грыбам Microsphaera alphitoides Griff. et Maubl., якое выклікае захворванне, вядомае як «мучністая раса». На паўднёва-заходнім боку ствала знаходзіцца кап памерам 0,6 х 0,4 м і механічнае пашкоджанне ў падножжа ствала памерам 1 х 0,3 м[1].

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.