Перайсці да зместу

Веласіпедны спорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Велагоншчык)
Тур дэ Франс — адно з найбольш папулярных спаборніцтваў у шасэйным веласпорце.

Веласіпе́дны спорт, скарочана веласпо́рт — гэта спаборніцтвы ў фізічнай актыўнасці з выкарыстаннем веласіпедаў. Ёсць многа відаў веласіпедных спаборніцтваў, у іх ліку: шасэйны веласіпедны спорт, велакрос, гонкі на горных веласіпедах[d], веласіпедныя гонкі на трэку[d], BMX і веласіпедны спідвэй[d]. Негоначныя веласіпедныя віды спорту ўключаюць артыстычны веласіпедны спорт[d], веласіпеднае пола[d], фрыстайл BMX[d], веласіпедны трыял[d], велабол. Веласіпедныя заезды на доўгую дыстанцыю з вызначаным для праходжання трасы часам завуцца рандонерынг.

Галоўныя кіруючым органам веласіпеднага спорту ёсць Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UCI). Многія віды веласіпедных спаборніцтваў адносяцца да ліку алімпійскіх відаў спорту.