Верацеі (Глыбоцкі раён)
Вёска
Верацеі
|
Верацеі (трансліт.: Vieraciei, руск.: Веретеи) — былая вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ломашаўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Некалі вёска Празароцкай гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Ліквідавана ў 2000 годзе.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
З вёскі Верацеі паходзіць так званая «Глыбоцкая дуда», якая захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (на 28 гадоў старэй за лепельскую). Дакладная копія Глыбоцкай дуды зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Унікальнасць гэтай дуды ў тым, што гэта найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд, а мех сшыты са скуры барсука, поўсцю навонкі[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх