Джані Радары
| Джані Радары | |
|---|---|
| Gianni Rodari | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | італ.: Giovanni Francesco Rodari |
| Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1920[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 красавіка 1980[1][4][…] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік і журналіст |
| Жанр | дзіцячая літаратура |
| Мова твораў | італьянская мова |
| Дэбют | Кніжка вясёлых вершаў (1950) |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Прэміі | прэмія Ганса Хрысціяна Андэрсана (1970) |
| giannirodari.it (італ.) | |
Джані Радары (італ.: Gianni Rodari; 23 кастрычніка 1920, Аменья, Італія — 14 красавіка 1980, Рым, Італія) — вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 у мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі ігры на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапенгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.
Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 увайшоў у фашысцкую партыю, аднак пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руху Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у Італьянскую камуністычную партыю.
У 1948 Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце L'Unità і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 апублікаваў першы зборнік вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомейшы твор «Прыгоды Чыпаліна». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.
У 1952 упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 ажаніўся з Марыяй Тэрэзай Ферэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку Паолу. У 1957 Радары здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 1966—1969 Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.
У 1970 пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ханса Крысціяна Андэрсена, якая паспрыяла ягонай сусветнай вядомасці.
Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме.
Некаторыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Зборнік «Кніжка вясёлых вершаў» (Il libro delle filastrocche, 1950)
- «Навучанне піянеру» (Il manuale del Pionere, 1951)
- «Прыгоды Чыпаліна» (Il Romanzo di Cipollino, 1951; выпушчаныя ў 1957 пад назвай Le avventure di Cipollino)
- Зборнік вершаў «Цягнік вершаў» (Il treno delle filastrocche, 1952)
- «Джэльсаміна ў Краіне хлусаў» (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959)
- Зборнік «Вершы ў небе і на зямлі» (Filastrocche in cielo e in terra, 1960)
- Зборнік «Казкі па тэлефоне» (Favole al telefono, 1960)
- «Джып у тэлевізары» (Gip nel televisore, 1962)
- «Планета навагодніх елак» (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962)
- «Вандраванне Блакітнай Стралы» (La freccia azzurra, 1964)
- «Якія бываюць памылкі» (Il libro degli errori, Torino, Einaudi, 1964)
- Зборнік «Торт у небе» (La Torta in cielo, 1966)
- «Як падарожнічаў Джаваніна па мянушцы Гультай» (I viaggi di Giovannino Perdigiorno, 1973)
- «Граматыка фантазіі» (La Grammatica della fantasia, 1973)
- «Жыў-быў двойчы барон Ламберта» (C’era due volte il barone Lamberto, 1978)
- «Бадзяжкі» (Piccoli vagabondi, 1981)
Выбраныя апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]- «Гвідаберта і этрускі»
- «Дзесяць кілаграм Месяца»
- «Хата з марозіва»
- «Як Джаваніна пакратаў нос у караля»
- «Ліфт да зорак»
- «Чараўнікі на стадыёне»
- «Міс Сусвет з цёмна-зялёнымі вачамі»
- «Робат, якому захацелася спаць»
- «Сакала, пакала»
- «Уцёклы нос»
- «Сіраніда»
- «Чалавек, які купіў Стакгольм»
- «Чалавек, які жадаў украсці Калізей»
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Потапова З. М. Родари // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 322–323.
- ↑ Потапова З. М. Родари Джанни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 22 : Ремень—Сафи. — С. 159. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170324032930/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/gianni-rodari
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Вербана-Кузіа-Асола
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя на могілках Кампа Верана
- Асобы
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Італіі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Італіі
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Казачнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Італіі
- Рэвалюцыянеры Італіі
- Члены Італьянскай камуністычнай партыі
- Члены Нацыянальнай фашысцкай партыі
- Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена