Вера Паўлаўна Пракапцова
| Вера Паўлаўна Пракапцова | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 студзеня 1947 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 верасня 2021[1] (74 гады) |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Павел Васілевіч Масленікаў |
| Муж | Уладзімір Іванавіч Пракапцоў |
| Род дзейнасці | тэарэтык мастацтва, музыказнавец, вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Вера Паўлаўна Пракапцова (у дзявоцтве Масленікава; 29 студзеня 1947, Мінск — 13 верасня 2021) — беларускі тэарэтык мастацтва, музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2001), прафесар (1997)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 студзеня 1947 года ў Мінску[2]. Дачка беларускага мастака Паўла Масленікава[3].
Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Фартэпіяна», 1970), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1975), Беларускі ўніверсітэт культуры (дактарантура, 2000)[2].
Працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1970—1972, канцэртмайстар), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1975—1978, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1979, загадчык кафедры тэорыі музыкі і фартэпіяна, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт кафедры эстраднай музыкі, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры, у 1994—2001 — загадчык кафедры)[2].
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя мастацтва, мастацкай адукацыі; кампаратыўнае мастацтва і інш.[2]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медаль Францыска Скарыны (2016) і інш.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Была ў шлюбе з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым, беларускім мастаком, генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацкая адукацыя ў Беларусі : сацыякультурны аспект : дысертацыя … доктара мастацтвазнўства : 17.00.09 : абаронена 21.12.2000 : зацверджана 05.07.2001 / Пракапцова Вера Паўлаўна. ― Мінск, 2000.
- Роль музыкального образования в становлении музыкальной культуры Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения : 17.00.02 / Масленикова Вера Павловна. ― Киев, 1978.
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ а б в г д А. А. Саламаха. Пракапцова Вера Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 544. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Сёмае неба Паўла Масленікава (руск.). SB.BY. Праверана 24 лістапада 2025.
- ↑ Пайшла з жыцця доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вера Паўлаўна Пракапцова Архівавана 15 верасня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Саламаха. Масленікава Вера Паўлаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 462. — 751 с. — 10 000 экз.
- А. А. Саламаха. Пракапцова Вера Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 544. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Прокопцова Вера Павловна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2008. — Т. 6: Пейзаж — Снегирёв. — С. 288. — 748 с. — ISBN 985-11-0341-1.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Дактары мастацтвазнаўства
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы СССР
- Мастацтвазнаўцы Беларусі