Вецслабадскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вецслабадскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 13 студзеня 1943
Месца Вецслабада, Латвійская ССР
Праціўнікі
партызаны нямецкі гарнізон Вецслабады
Камандуючыя
А. В. Раманаў

Вецслабадскі бой — сумесная баявая аперцыя партызанскіх фарміраванняў Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінскай вобласці РСФСР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у населеным пункце Вецслабада Латвійскай ССР 13 студзеня 1943 года.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

У аперацыі ўдзельнічала 800 байцоў трох партызанскіх брыгад — «За Савецкую Беларусь», Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, Дрысенскай, 4-я Калінінская партызанская брыгада[1], Латышскі[2] і Літоўскі[3] партызанскія атрады. План аперацыі быў распрацаваны штабам Латышскага партызанскага атрада, кіраўніцтва ёю ажыццяўляў штаб брыгады «За Савецкую Беларусь» на чале з камандзірам брыгады А. В. Раманавым. Атрады «Бясстрашны»[4] Дрысенскай брыгады, імя Шчорса[5] брыгады «За Савецкую Беларусь» і Латышскі склалі штурмавую групу. Астатнія атрады арганізавалі засадныя групы і групы прыкрыцця дарог, якія звязвалі гарнізон Вецслабады з найбліжэйшымі гарнізонамі праціўніка, а таксама групы эвакуацыі збожжа.

У ноч на 13 студзеня штурмавыя групы скрытна падышлі да ўскраіны Вецслабады, па агульным сігнале атакавалі нямецкія дзоты і ўварваліся на цэнтральную вуліцу. Падчас бою партызаны разграмілі будынкі камендатуры, паліцэйскага ўчастка, валасной управы, падпалілі пошту, спіртзавод, узарвалі складскія памяшканні, захапілі 400 мяшкоў збожжа, 65 мяшкоў цукру, 4 тоны воўны, знішчылі больш за 50 гітлераўцаў.

У выніку гэтай аперацыі партызаны сарвалі адпраўку у Германію вялікіх запасаў збожжа і іншых прадуктаў харчавання, а таксама планы карных аперацый праціўніка супраць партызан.

Зноскі

  1. (камандзір В. М. Лісоўскі, камісар В. Н. Вакарын)
  2. (камандзір В. П. Самсон, камісар упаўнаважаны ЦК КП(б) Латвіі А. П. Ошкалн)
  3. (камандзір П. Пранявічус)
  4. камандзір С. Ф. Бубін, камісар К. С. Кузняцоў
  5. камандзір П. М. Машэраў, камісар С. Б. Пятроўскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. С. Пасэ. Чашніцкія баі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 121. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.