Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (А. І. Петракоў, У. Н. Дорменеў, А. В. Раманаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 РСФСР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Складаецца з
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 915 партызан (3 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Себежскі, Ідрыцкі, Невельскі раёны Калінінскай вобласці РСФСР, Расонскі, Асвейскі, Дрысенскі, Полацкі, Пастаўскі, Дунілавіцкі, Докшыцкі, Мёрскі, Глыбоцкі, Мядзельскі раёны БССР
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • А. І. Петракоў;
  • У. Н. Дорменеў (выконваў абавязкі);
  • А. В. Раманаў (выконваў абавязкі).

Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскагапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года. Да сакавіка 1943 года брыгада мела назву «За Савецкую Беларусь». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Себежскага, Ідрыцкага, Невельскага раёнаў Калінінскай вобласці РСФСР, Расонскага, Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Пастаўскага, Дунілавіцкага, Докшыцкага, Мёрскага, Глыбоцкага, Мядзельскага раёнаў БССР. 3 ліпеня 1944 года брыгада (915 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару брыгады П. М. Машэраву і намесніку камандзіра атрада імя Шчорса У. А. Хамчаноўскаму (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана ў ліпені 1942 года на базе атрадаў імя Сталіна, імя Варашылава, імя Чапаева, імя Чкалава, імя Молатава і 17-га атрада асобага прызначэння 29-й арміі. У брыгаду былі ўключаны і самастойна дзейныя атрады імя Сяргея, імя Шчорса, імя Фрунзэ. Гэтыя і створаныя пазней атрады былі зведзены адпаведна раёнам іх дыслакацыі і дзеяння ў групы атрадаў Расонскага, Дрысенскага, Асвейскага раёнаў, якія ў жніўні 1942 года былі пераўтвораны ў брыгады (Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна, 1-я Дрысенская партызанская брыгада, Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ). У верасні 1942 года атрад імя Пархоменкі быў накіраваны ў Вілейскую вобласць (Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б). У чэрвені 1943 года брыгада была перадыслацыравана ў Вілейскую вобласць.

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Сяргея (быў створаны ў студзені 1942 года ў Себежскім раёне з групы С. Б. Майсеенкі, атраду было нададзена імя яго камандзіра Майсеенкі, які загінуў у маі 1942 года);
  • атрад імя Шчорса (створаны ў красавіку 1942 года з падпольшчыкаў Расонскай партыйна-камсамольскай арганізацыі на чале з Машэравым;
  • атрад імя Леніна;
  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Жукава;
  • атрад імя Дзяржынскага;
  • атрад імя Петракова (да красавіка 1943 года — 17-ы атрад, створаны ў чэрвені 1942 года).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • А. І. Петракоў;
  • У. Н. Дорменеў (выконваў абавязкі);
  • А. В. Раманаў (выконваў абавязкі).

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • У. Н. Дорменеў;
  • Г. І. Казарцаў (выконваў абавязкі);
  • У. П. Шчуцкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1942 года партызаны падарвалі 110-метровы мост праз раку Дрысу і знішчылі нямецкі гарнізон (Дрысенская аперацыя), адначасова напалі на гарнізон у вёсцы Боркавічы Дрысенскага раёна. У верасні 1942 года разбілі гарнізон на чыгуначнай станцыі Свольна Дрысенскага раёна, разам з партызанамі брыгад Дрысенскай і Асвейскай імя Фрунзэ правялі ў кастрычніку 1942 года аперацыю па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса, разбілі гарнізон у вёсцы Вецслабада. У лютым 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі каля вёсак Юхавічы, Непадовічы, Прахорава, Паўлава, Нішча Расонскага раёна, каля вёсак Чурглі, Леснікова, Рубчыкі, Каханавічы Дрысенскага і Асвейскага раёнаў. У сакавіку 1943 года атрады імя Шчорса і імя Леніна разам з атрадамі Дрысенскай брыгады ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў вёсцы Каханавічы Асвейскага раёна, вялі абарончыя баі з карнікамі ў Асвейскім і Расонскім раёнах. У чэрвені брыгада зрабіла баявы марш з Расонскага ў Пастаўскі раён, у час якога вяла баі з немцамі пры пераходзе цераз чыгунку ПолацкДрыса і фарсіраванні Заходняй Дзвіны, напала на гарнізон у Мёрах. Партызаны вялі баі каля гарадскога пасёлка Відзы (сакавік 1944), вёскі Ажуны (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў вёсцы Варапаева Дунілавіцкага (красавік 1944) і вёскі Валодзькі Докшыцкага (май 1944) раёнаў. У красавіку 1944 года памагалі партызанам Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў барацьбе супраць карнікаў. У ноч на 20 мая 1944 года на чыгуначных участках КруляўшчынаПараф’янава, Круляўшчына — Глыбокае, Глыбокае — ВарапаеваПаставы падарвалі больш за 1,3 тыс. рэек. Атрады імя Шчорса і імя Катоўскага перакрылі шлях для нямецкага адступлення на дарогах ЛучайДунілавічы і Дунілавічы — Ласіца. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні гарадскога пасёлка Дунілавічы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе на ўскраіне вёскі Роўнае Поле Расонскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]