Вогзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вогзіна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,1 м
Даўжыня 1,78 км
Шырыня 0,69 км
Плошча 0,67 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,96 км
Найбольшая глыбіня 9,3 м
Сярэдняя глыбіня 3,0 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вогзіна (Беларусь)
Вогзіна
Вогзіна
Вогзіна (Віцебская вобласць)
Вогзіна
Вогзіна
Map

Во́гзінавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Суша, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,67 км². Даўжыня 1,78 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Найбольшая глыбіня 9,3 м, сярэдняя — 3,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,96 км. Аб'ём вады ў возеры 2,02 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км².

Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м, на поўначы і захадзе нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Берагі на поўначы і захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, глыбей 2,5 м дно выслана сапрапелямі. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй да 60 м, на заходнім плёсе расце ахоўны від флоры ў Беларусі — наяда марская. У возера ўпадае ручай з возера Какісіна, выцякае ручай Праскавея ў раку Дзіва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]