Перайсці да зместу

Дзіва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіва
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Басейн 631 км²
Вадацёк
Выток воз. Урада
  Вышыня 130,2 м
  Каардынаты 55°06′06″ пн. ш. 28°56′53″ у. д.HGЯO
Вусце воз. Янова
  Вышыня 110 м
  Каардынаты 55°16′44″ пн. ш. 28°51′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Янова

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
Дзіва
Дзіва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Дзіва — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, басейн Тураўлянкі (прыток Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 631 км². Выцякае з возера Урада, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, працякае праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае, Павульскае, упадае каля вёскі Янова ў возера Янова, далей сістэмай пратокаў злучана з возерам Туроўля, з якога выцякае Тураўлянка. Каля 12 % вадазбору Дзівы прыпадае на 130 азёраў Ушацкай групы.

Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Андрыкова, Астроўна, Астраўкі, Дзявочае, Катоўскае, Рагоўскае, Цеменіца (Цяменіца), Чаросава, Кабак, Ладасна, Неграза (Гарадзішча), Рэцянец, Гаўрыленкі, Кароціца, Калпянец, Колпіна, Алёшава, Паніклае і інш.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — С. 141. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 176.  522 с. 10 000 экз.
  • Дзіва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 111. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2009. 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20, 29, 53—55. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)