Вожыкавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вожыкавыя
Igel.JPG
Еўрапейскі вожык (Erinaceus europaeus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erinaceidae G. Fischer, 1814

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552310
NCBI  9363
EOL  6873844
FW  40367

Во́жыкавыя (Erinaceidae[1]) — сямейства ў атрадзе Eulipotyphla. Да нядаўніх часоў гэта сямейства адносілі да атрада Erinaceomorpha, які быў аб'яднаны з парафілетычным атрадам Soricomorpha у атрад Eulipotyphla. Атрад Eulipotyphla прызнаны навуковай супольнасцю монафілетычным[2]; атрад Soricomorpha быў прызнаны парафілетычным, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[3].

Erinaceidae уключаюць у сябе сапраўдных вожыкаў (падсямейства Erinaceinae) Еўразіі і Афрыкі і гімнур (падсямейства Hylomyinae) Паўднёва-Усходняй Азіі. Калісьці гэта сямейства адносілі да атрада Insectivora, але цяпер гэты атрад прызнаны навукова неактуальным з прычыны поліфіліі[1].

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вожыкавыя звычайна маюць форму землярыйкападобную форму цела з доўгімі мордамі і кароткімі хвастамі. Вожыкавыя, аднак, большыя па памеры за землярыек: напрыклад, даўжыня цела і вага малой гімнуры знаходзяцца ў дыяпазоне 10-15 см і 40-60 г адпаведна, а звычайнай гімнуры — 26-45 см і 1-1,4 кг адпаведна. Усе віды вожыкавых, акрамя аднаго, маюць вялікія вочы і вушы і па пяць пальцаў на кожнай назе, на якіх у некаторых прадстаўнікоў ёсць моцныя кіпцюры для капання. Валасы сапраўдных вожыкаў ператвораны ў вострыя калючкі, якія ажыццяўляюць абарончую функцыю і пакрываюць верхнюю і бакавыя паверхні цела — гімнуры жа маюць выключна звычайныя валасы. Большасць прадстаўнікоў вожыкавых мае анальныя пахучыя залозы, але яны значна лепей развітыя ў гімнур, чым у сапраўдных вожыкаў, што тлумачыць моцны пах першых[4].

Вожыкавыя з'яўляюцца ўсёеднымі з дамінаваннем у рацыёне насякомых, чарвякоў і іншых дробных беспазваночных. Erinaceidae могуць таксама харчавацца насеннем і садавінай і зрэдку ўжываць птушыныя яйкі ды здыхляціну. Зубы вожыкавых вострыя і прыстасаваныя для пранізання беспазваночных ахвяр. Зубная формула вожыкавых: 2-3.1.4.33.1.2-4.3.

Сапраўдныя вожыкі з'яўляюцца начнымі жывёламі, а для гімнур гэта рыса характэрна ў меншай ступені — яны могуць праяўляць актыўнасць і днём. Многія віды жывуць у простых норах, калі іншыя канструююць часовыя гнёзды на паверхні зямлі з лісця ды травы або сховішчы ў полых бярвеннях ці іншых месцах, дзе можна схавацца. Вожыкавыя — адзіночныя жывёлы, якія збіраюцца разам толькі на сезон размнажэння, прычым бацька не грае ніякай ролі ў гадаванні маладых жывёл[4].

Самкі сямейства вожыкавых нараджаюць пасля перыяду цяжарнасці, які знаходзіцца ў інтэрвале прыкладна ад 6 да 7 тыдняў. Маладыя жывёлы нараджаюцца сляпымі і безвалосымі. У сапраўдных вожыкаў калючкі адрастаюць на працягу 36 гадзін пасля нараджэння.

Эвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вожыкавыя — адносна прымітыўная група плацэнтарных сысуноў, якая зусім нязначна змянілася з часоў яе з'яўлення ў эацэне. Так званы, «гіганцкі вожык» (насамрэч не сапраўдны вожык, а гімнура) Deinogalerix, які жыў у эпоху міяцэну на востраве Гаргана (уваходзіць у склад сучаснай Італіі), быў памерам з вялікага труса і харчаваўся болей пазваночнымі жывёламі і здыхляцінай, чым насякомымі[5].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень апісаныя 2 падсямействы і 13 родаў вожыкавых.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hutterer, R. (2005). "Family Erinaceidae". in Wilson, D.E.; Reeder, D.M.. Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). Johns Hopkins University Press. pp. 212–219. ISBN 978-0-8018-8221-0. OCLC 62265494. http://www.bucknell.edu/msw3/browse.asp?id=13600002. 
  2. Robin MD Beck; Olaf RP Bininda-Emonds; Marcel Cardillo; Fu-Guo Robert Liu; Andy Purvis (2006). "A higher level MRP supertree of placental mammals". BMC Evolutionary Biology 6: 93. doi:10.1186/1471-2148-6-93. PMID 17101039. PMC: 1654192. http://www.biomedcentral.com/1471-2148/6/93. 
  3. Roca, A.L., G.K. Bar-Gal, E. Eizirik, K.M. Helgen, R. Maria, M.S. Springer, S.J. O'Brien, and W.J. Murphy (2004). "Mesozoic origin for West Indian insectivores". Nature 429 (6992): 649–651. doi:10.1038/nature02597. PMID 15190349. 
  4. 4,0 4,1 Wroot, Andrew (1984). Macdonald, D.. ed. The Encyclopedia of Mammals. New York: Facts on File. pp. 750–757. ISBN 0-87196-871-1. 
  5. Savage, RJG, & Long, MR (1986). Mammal Evolution: an illustrated guide. New York: Facts on File. pp. 48–49. ISBN 0-8160-1194-X.