Альшанскае (возера, Шумілінскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Альшанскае, Шумілінскі раён)
Альшанскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,6 м |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,21 км² |
Аб’ём | 0,00025 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,79 км |
Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 11,4 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Альша́нскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Альшанікі.
Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,79 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 11,4 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя, месцамі сплавінныя. Уздоўж заходняга і паўднёва-заходняга берагоў забалочаная пойма. Выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 289.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-38-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)