Возера Бангвеулу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бангвеулу
Bangweulu Swamps.jpg
Каардынаты: 11°05′00″ пд. ш. 29°45′00″ у. д. / 11.083333° пд. ш. 29.75° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Поўнач Замбіі

Краіна

Flag of Zambia.svg Замбія

Вышыня над узроўнем мора

1067 м

Плошча

15 100 км²

Аб'ём

5 км³

Найбольшая глыбіня

5 м

Бангвеулу (Замбія)
Бангвеулу
Бангвеулу
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 11°05′00″ пд. ш. 29°45′00″ у. д. / 11.083333° пд. ш. 29.75° у. д. (G) (O) (Я) Бангвеу́лу (Bangweulu) — возера Замбіі, у вярхоўях ракі Луапула (сістэма ракі Конга).

Возера размешчана на вышыні 1067 м у шырокай плоскай катлавіне. Плошча паверхні ад 4 тыс. км² (у сухі сезон) да 15 тыс. км² (падчас летніх дажджоў). Глыбіня да 5[1] м. Возера ўтварылася ў выніку затаплення тэктанічнага прагіба. Берагі моцна забалочаныя. Большая частка возера зарастае чаротам і асакой. У сезон дажджоў у возера ўпадае рака Чамбешы, выцякае рака Луапула[1]. Водзяцца бегемоты, больш за 50[1] відаў рыб. Развіта рыбалоўства.

Возера Бангвеулу адкрыта ў 1868 годзе Давідам Лівінгстанам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 309. — 672 с. с илл.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]