Беразнянскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Беразнянскае)
Беразнянскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,2 км²
Аб’ём 0,00041 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,14 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,144 ‰
Празрыстасць да 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,3 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Беразнянскае (Беларусь)
Беразнянскае
Беразнянскае
Беразнянскае (Віцебская вобласць)
Беразнянскае
Беразнянскае
Map

Беразня́нскае — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Церахі, за 7 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Бычыха.

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,14[1] км. Найбольшая глыбіня возера 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 1,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, усходнія спадзістыя вышынёй 2—3 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]