Вялікае Святое
Вялікае Святое возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,53 км |
Шырыня | 0,73 км |
Плошча | 0,77 км² |
Аб’ём | 0,00048 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,3 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 17,1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікае Святое возера — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на захад ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ульянавічы.
Плошча паверхні возера 0,77 км². Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,53 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб’ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 17,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае цалкам.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Вялікае Святое» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Вялікае Святое возера».