Перайсці да зместу

Калодна (возера, Бешанковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калодна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 125,4 м
Даўжыня 0,86 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,11 км²
Аб’ём 0,00068 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,88 км
Найбольшая глыбіня 12,8 м
Сярэдняя глыбіня 6,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Калодна (Беларусь)
Калодна
Калодна
Калодна (Віцебская вобласць)
Калодна
Калодна
Map

Калодна — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Зарэчча, у басейне ракі Ула.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,86 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м, сярэдняя — 6,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Аб’ём вады ў возеры 0,68 млн м. Плошча вадазбору 13,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, стромкія, пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, пераважна нізкія і пясчаныя. На поўдні ў Калодна ўпадае ручай з возера Лешна, на поўначы выцякае ручай у раку Ула.