Людамір
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Людамір)
Людамір | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 122,6 м |
Даўжыня | 0,72 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,06 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Людамір — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,3 км на паўночны захад ад вёскі Боркі. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Плошча каля 0,06 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Аб’ём вады 0,09 млн м³. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. З'яўляецца возерам старычнага тыпу. Берагі пясчаныя, нізкія, на поўначы забалочаныя. На паўднёвым захадзе злучана вузкай пратокай з возерам Плоска і ракой Прыпяць.
У возеры водзяцца карась, шчупак, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. От Турова до Мозыря: карта / Ред. С.Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2010. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 16 верасня 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 сакавіка 2020. (руск.)
- Ліст карты N-35-140 Архівавана 2 мая 2013.