Янавіцкае
Янавіцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 155,4 м |
Даўжыня | 2,82 км |
Шырыня | 0,87 км |
Плошча | 1,46 км² |
Аб’ём | 0,00562 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,43 км |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,19 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Упадаюць | 3 ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Я́навіцкае — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вымнянка.
Плошча паверхні возера 1,46 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Плошча вадазбору 31,3 км². Найбольшая глыбіня дасягае 7 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 метраў, складзены суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія звілістая ў заходняй частцы возера. Берагі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Дно да глыбіні 1,5—2,5 м пясчанае, глыбей глеістае.
Возера эўтрофнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Вымнянка. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 100 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера гарадскі пасёлак Янавічы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рачэўскі А. М. Янавіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 390. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)