Перайсці да зместу

Ячмянец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ячмянец)
Ячмянец
Морфаметрыя
Даўжыня 0,18 км
Шырыня 0,08 км
Плошча 0,011 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,48 км
Найбольшая глыбіня 6,9 м
Сярэдняя глыбіня 3,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,35 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Ячмянец (Беларусь)
Ячмянец
Ячмянец
Ячмянец (Мінская вобласць)
Ячмянец
Ячмянец
Map

Ячмянец, Ячмянёквозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр, адносіцца да басейна ракі Страча.

Плошча паверхні 0,011 км². Даўжыня 0,18 км, найбольшая шырыня 0,08 км, сярэдняя — 0,06 км. Максімальная глыбіня 6,9 м, сярэдняя — 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. Аб’ём вады 0,03 млн м³. Плошча вадазбору 0,35 км².

Вадазбор дробнаўзгорысты. Схілы вышынёй да 5 м (на поўдні да 15 м). Берагі нізкія, забалочаныя, сплавінныя. На паўднёвым захадзе — пратока ў возера Глубелька. Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,87 г/л.