Перайсці да зместу

Малы Болцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы Болцік
Возера Малы Болцік
Возера Малы Болцік
Морфаметрыя
Даўжыня 0,3 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,03 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,68 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Малы Болцік (Беларусь)
Малы Болцік
Малы Болцік
Малы Болцік (Мінская вобласць)
Малы Болцік
Малы Болцік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малы Болцік — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 31 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Яцыны. Належыць да басейна Страчы, злучана пратокай з возерам Вялікі Болцік.

Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 0,3 км, максімальная шырыня 0,13 км, сярэдняя — 0,11 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя — 2,8 м. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.

Вадазбор буйнаўзгорысты, пад лесам, схілы вышынёй 10—15 м. Берагавая лінія акруглая. Паўднёвы бераг высокі, зліваецца са схілам, астатнія нізкія, забалочаныя, паўднёва-заходні — сплавінны. Літараль паўднёвага берага вузкая пясчана-глеістая. Возера слабазарастаючае. На поўначы выцякае пратока ў возера Вялікі Болцік. Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, сярэднемінералізованая (мінералізацыя — 2,92 г/л), pH=7,8.

  • Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.