Глубелька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Глубелька
Возера Глубелька. Востраў злева надае возеру выгляд сэрца.
Возера Глубелька. Востраў злева надае возеру выгляд сэрца.
Каардынаты: 54°58′ пн. ш. 26°23′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 163,8 м
Плошча 0,09 км²
Сярэдняя глыбіня 17 м
Плошча вадазбору 0,41 км²
Упадаюць ручай з возера Ячмянец
Выцякаюць ручай у возера Глубля
Глубелька (Беларусь)
Глубелька
Глубелька
Глубелька (Мінская вобласць)
Глубелька
Глубелька
Commons-logo.svg Глубелька на Вікісховішчы

Глу́белька — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Страча, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры.

Плошча 0,09 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб′ём вады 0,55 млн м³. Плошча вадазбору 0,41 км². Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе да 35 м), пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным-захадзе зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў плошчаю 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з возера Ячмянец, выцякае ручай у возера Глубля. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. У возеры расце меч-трава — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]