Вольга Аляксандраўна Залатарова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Аляксандраўна Залатарова
Дата нараджэння 24 ліпеня 1964(1964-07-24) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2015)
Навуковае званне
Альма-матар

Вольга Аляксандраўна Залатарова (нар. 24 ліпеня 1964, Гомель) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (2015), дацэнт (2001), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Палітычная эканомія», 1988; аспірантура, 2004), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2014).

Працавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1988—2008, выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2008, факультэт банкаўскай справы, кафедра банкаўскай справы, прафесар, у 2008—2011 і 2014—2016 — загадчык кафедры, у 2008—2011 — дэкан факультэта, з 2016 — прарэктар па вучэбнай рабоце і адначасова з сакавіка 2020 — факультэт эканомікі і фінансаў, кафедра банкінгу і фінансавых рынкаў, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: макраэканоміка; грашова-крэдытная палітыка; фінансавыя рынкі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Развитие институциональных основ государственной монетарной политики (на примере Республики Беларусь) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.10 / Золотарева Ольга Александровна. — Санкт-Петербург, 2015.
  • Механизм денежно-кредитного регулирования рыночной экономики : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.01 / Минченко Ольга Александровна. — Минск, 1994.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Золотарева Ольга Александровна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 110.