Вольга Мікалаеўна Даманава
Вольга Мікалаеўна Даманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1958 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, мастак-плакатыст |
Вучоба | |
Уплыў | Альгерд Адамавіч Малішэўскі |
Вольга Мікалаеўна Дама́нава (24 снежня 1958, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе[1]. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года[2]. З 2007 жыве і працуе ў Японіі[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»)[1].
Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[2].
Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у Японіі[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ 2,0 2,1 ДАМАНАВА В. М.
- ↑ 3,0 3,1 Карціна дня: «Узнясенне» Вольгі Даманавай
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.