Ворань (возера)
Выгляд
| Ворань | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 161,5[1] м |
| Даўжыня | 2,6 км |
| Шырыня | 1,47 км |
| Плошча | 2,4 км² |
| Аб’ём | 0,001746 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 9,83 км |
| Найбольшая глыбіня | 16 м |
| Сярэдняя глыбіня | 7,3 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,244 ‰ |
| Празрыстасць | да 4 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 57,1 км² |
| Упадаюць | Вароніца |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Ворань — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ула, за 14 км на паўночны захад ад горада Лепель, каля вёскі Ворань.
Плошча паверхні 2,4 км². Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 1,47 км. Даўжыня берагавой лініі 9,83 км. Найбольшая глыбіня 16 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 17,46 млн м³. Плошча вадазбору 57,1 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, на паўночным захадзе да 8 м, месцамі разараныя. Дно ўскладнена падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыбіні 2 м пясчанае. Возера эўтрофнае. Шырыня паласы расліннасці 5—75 м. На поўначы ўпадае рака Вароніца, сцёк у раку Зеха.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 488. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
