Восава (Мядзельскі раён)
Выгляд
Вёска
Восава
|
Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1904 год — з’яўлялася вёскай у Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 419 жыхароў.
- З 1885 года ў вёсцы працавала школа граматы. У 1896/97 навучальным годзе ў ёй навучаліся 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 86 двароў і 424 жыхары.
- 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 98 двароў і 506 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 года вёска стала цэнтрам Восаўскага сельсавета ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай).
- У верасні 1943 года падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў.
- 1948 год — у вёсцы адчыненая крама.
- 1949 год — створаны калгас «Гарадзеец».
- 16 ліпеня 1954 года — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавета.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 472 жыхары.
- З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна.
- З 7 студзеня 1964 года вёска з'яўляецца цэнтрам саўгаса «Восаўскі».
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 169 двароў і 414 жыхароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы размяшчаюцца праўленне калгаса, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, ААТ «Газсэрвіс», прыватная крама.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржана, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх