Джэрба

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Джэрба)
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд з космасу
Рынак у Хумт-Сук
Двор пакінутай сінагогі

Джэ́рба (араб. جربة‎‎, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.

Плошча — 514 км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес.

Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.

Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 98. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 134.. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]